Права на волю, №6 (249) 2009

Права на волю

Праваабарончы бюлетэнь

№6 (249) 2009

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2009-03

Выдавец: Праваабарончы цэнтр Вясна

Copyright © 2009 Праваабарончы Цэнтр Вясна

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Устаноўчы сход "Нашай Вясны". 29 сакавіка на сядзібе Партыі БНФ у Менску ад­быўся устаноўчы сход засна­вальнікаў грамадзкага пра­ваабарончага аб’яднаньня "Наша Вясна". На сходзе "Нашай Вясны" прысутнічалі праваабаронцы, юрысты, грамадзкія актывісты: усяго 82 прадстаўнікі з ўсіх рэгіё­наў Беларусі, якія вырашылі стаць сузаснавальнікамі пра­ваабарончай арганізацыі. Удзельнікі сходу пра­галасавалі за стварэньне праваабарончай арганізацыі, за яе статут і праграму. Былі таксама абраныя кіручыя органы – Рада ў складзе пяці чалавек, старшыня аб’яднаньня і Рэвізійная камісія. Абраны старшыня Алесь Бяляцкі паведаміў, што "мы зусім не партызаны, а дзей­насьць грамадзкага праваа­барончага аб’яднаньня ад­крытая і галосная. Мы увесь час паведамляем пра сваю дзейнасьць сродкам масавай інфармацыі і ня маем аніякіх сакрэтаў". "Цяпер, – паведаміў віцэ-прэзідэнт Міжнароднай фе­дэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі, – мы будзем спадзявацца на міжнарод­ную падтрымку, якая даволі выразна аказвалася зусім нядаўна, падчас папярэдняй спробы рэгістрацыі".

Выдаўцы і выдавецтвы: Праваабарончы цэнтр Вясна

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Права на волю

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле