Месца выхаду: Бялыніцкі раён, вёска Машчаніца
Дата выхаду: 2009-04
Рэдактар: Вырвіч Барыс
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Прамысловасць Бялыніцкага раёна ў 30-я гады 20 стагоддзя. У 1932 г. у раёне дзейнічала 6 малаказаводаў, шпаларэзны завод на чыгуначнай станцыі Друць, у Бялынічах пачаў працаваць ільнозавод, на якім было 66 рабочых. У гады 2-й пяцігодкі ў раёне пераважала дробная прамысловасць: камбінат камунальнай гаспадаркі, гідраэлектрастанцыя, лесапільня, сукнавальня, ільнозавод, хлебазавод, маслазавод, млыны, прадпрыемствы па здабычы жывіцы, леспрамгас. За 1934 - 1936 гг. на прадпрыемствах мясцовай дзяржаўнай прамысловасці было выпушчана прадукцыі на 4481500 рублёў, альбо 104.7 % да плана. Акрамя дзяржаўных, у раёне было 7 саматужна-прамысловых арцеляў: смалакурная, цагельная, кавальская, абутковая, кравецкая, бандарная, арцель па вырабе безалкагольных напіткаў. Абутковая арцель у Бялынічах вырабляла абутак для дзяцей і дарослых. Так, у 1934 г. арцель выпусціла абутку для дзяцей школьнага ўзросту на 20 тысяч рублёў.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Бялыніцкая даўніна