Дата выхаду: 2007-01-18
Рэдактар: Уласаў А.
Выдавец: ТАА Тут і цяпер
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: http://vilnia.com
Найбольш відавочным вынікам дзейнасці беларускіх і расійскіх палітыкаў напрыканцы мінулага і напачатку бягучага году стала неверагодная колькасць хлусні, якая абрынулася на вушы простых грамадзян. “Браты” і “саюзнікі” публічна абвінавачвалі адзін аднаго, пагражалі страшэннымі карамі, перакрывалі пастаўкі і транзіт нафты. А цяпер кожны з бакоў імкнецца давесці, што менавіта ён меў рацыю. Між тым, вынікі нафтагазавага крызісу не зусім празрыстыя і, напэўна, не канчатковыя. Бо можна з упэўненасцю прагназаваць, што сваркі адновяцца, калі справа ад слоў пяройдзе непасрэдна да выканання абавязацельстваў. А пакуль што можна канстатаваць, што страты панеслі і Мінск, і Масква.
Каталёг: Kamunikat.org