Запольская Яна, Пацюпа Юрась, Шчыра за гарбатай альбо з Рацыяй у гасьцях

Шчыра за гарбатай альбо з Рацыяй у гасьцях

У гасьцях у Юрася Пацюпы

Запольская Яна, Пацюпа Юрась

Месца выхаду: Беласток

Дата выхаду: 2009-03-29

Рэдактар: Запольская Яна

Выдавец: Беларускае Радыё Рацыя

Выдавецкая сэрыя: Шчыра за гарбатай альбо з Рацыяй у гасьцях

Катэгорыя: Радыёперадачы

Copyright © 2009 by Беларускае Радыё Рацыя

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Нарадзіўся Юрась Пацюпа 13 сакавіка 1965 года ў Полацку. Вучыцца пачаў у мястэчку Азёры, што ў Гродзенскім раёне, дзе на той час працавалі бацькі. Пасьля школы, не паступіўшы ва ўнівэрсытэт, вучыўся ў Лідзкай вучэльні на электрыка, потым - служыў у ракетных войсках на Ўкраіне. Па войску - перамяніў пачатковы намер стаць гісторыкам і зьвязаў сваё жыцьцё з філялёгіяй. У час навучаньня ў Горадні ва ўнівэрсытэце зблізіўся з такімі паэтамі як Андрэй Пяткевіч, Юры Гумянюк, Эдзік Мазько, Юры Карэйва. Разам зь імі арганізаваў верш-гурт "Дыяген", спрабаваў кшталтаваць у беларускай літаратуры модны на той час кірунак постмадэрнізму. З 1988 па 1990 год працаваў у Бюро прапаганды мастацкай літаратуры пры СП БССР, а з 1990 па 1992 год - у музэі народнага дойлідзтва, што ў Строчыцах пад Менскам. З 1992 году працаваў ў Горадзенскім унівэрсытэце: загадчыкам лябараторыі, асьпірантам катэдры беларускай культуры, а з 1996 году - выкладнікам гэтай самай катэдры. Навуковую працу пачынаў пад кіраўніцтвам прафэсара Аляксея Пяткевіча. Цяпер жыве ў Менску і працуе рэдактарам у выдавецтве "Мастацкая літаратура". (www.litbel.org)

Выдаўцы і выдавецтвы: Беларускае Радыё Рацыя

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся перадача ў адным файле    play