Belarus Live, 13.03.2009

Belarus Live

Newsletter

13.03.2009

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2009-03-13

Copyright © 2006-2009 by Belarus live

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: http://belarus-live.eu

Рашэньне Рады міністраў замежных спраў дзяржаваў-чальцоў ЭЗ пра працяг тэрміну прыпыненьня абмежаваньняў у дачыненьні да шэрагу службовых асобаў Рэспублікі Беларусь стала галоўнай замежнапалітычнай падзеяй краіны. І яно сустрэла неадназначную рэакцыю ва ўладных і апазыцыйных колах. Для кіруючага рэжыму ўзгаданае рашэньне дазваляе захоўваць прагматычны дыялёг паміж Рэспублікай Беларусь і Эўрапейскім Зьвязам, а большасьць апазыцыйных дзеячаў успрынялі гэта як «кананізацыю» ўсеўладзтва Лукашэнкі. На іх думку, запрашэньне Лукашэнкі на саміт ЭЗ, які пройдзе ў Празе ў траўні, было б «скрайне няправільным крокам», які можа азначаць толькі адно – эўрапейскія каштоўнасьці прынесеныя ў ахвяру эканамічнаму прагматызму. «Калі гэта адбудзецца (сымбалічна, што ў год 20-годзьдзя «Праскай вясны»), то зьяўленьне Лукашэнкі ў Празе можа быць успрынятае як канец многіх ідэалаў Эўрапейскага Зьвязу і ў цэлым Эўропы», – заявіў былы кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Аляксандар Казулін.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Belarus Live

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... на беларускай мове
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... на расейскай мове
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... на польскай мове
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... на ангельскай мове