Месца выхаду: Беласток
Дата выхаду: 2008-12-12
Copyright © 2006-2009 by Belarus Live
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: http://belarus-live.eu
Суворыя рэаліі змусілі беларускае кіраўніцтва адмовіцца ад бравурнай рыторыкі пра няўразьлівасьць айчыннай эканамічнай мадэлі. Цяпер ужо і міністры, і прэзыдэнт прызнаюць: усясьветны крызыс не абмінуў Беларусь. Так, паводле зьвестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту, у прамысловасьці ў лістападзе ў параўнаньні з кастрычнікам адбы- лося беспрэцэдэнтнае зьніжэньне аб’ёмаў выпуску прадукцыі — на 13,8%. На шэрагу прадпрыёмстваў ужо мусяць згортваць вытворчасьць. Як паведаміла «Радыё Свабода», у Наваградку спыніўся завод газавай апаратуры. Пакуль плянуецца, што праца перарываецца да сярэдзіны студзеня. На прадпрыемстве тлумачаць: ад пакупнікоў атрыманыя паведамленьні, што яны ня могуць набываць прадукцыю праз адсутнасьць сродкаў. У выніку склады затавараныя.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Belarus Live