Belarus Live, 07.11.2008

Belarus Live

Newsletter

07.11.2008

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2008-11-07

Copyright © 2006-2009 by Belarus Live

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: http://belarus-live.eu

Усясьветны фінансавы крызыс пакрысе пачынае ўплываць і на Беларусь. Першымі гэта канстатавалі незалежныя экспэрты, а цяпер асьцярожна прызнаюць ужо і чыноўнікі. Шэраг беларускіх банкаў прыпыніў на няпэўны час выдачу крэдытаў, а тыя банкі, што працягваюць выдаваць крэдыты, падвысілі пры гэтым стаўкі, паведамляе рэсурс InfoBank.by. Кіраўніцтва краіны засьцерагаецца панікі насельніцтва і робіць захады дзеля павышэньня ступені гарантаванасьці банкаўскіх унёскаў. Таксама становяцца болей выгаднымі ўмовы дэпазытаў, хаця падвышэньне працэнтных ставак не пасьпявае за ростам інфляцыі, якая па выніках году можа скласьці, паводле афіцыйных заяў, 14% (незалежныя эканамісты прагназуюць 20%). Падтрымаць беларускую фінансавую сыстэму ў гэтых умовах можа расейскі крэдыт. 13 лістапада бакі падпісалі пагадненьне пра даваньне Беларусі крэдыту на два мільярды даляраў. Як чакаецца, першы мільярд краіна атрымае неўзабаве, а другі — на пачатку 2009 году.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Belarus Live

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... на беларускай мове
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... на расейскай мове
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... на польскай мове
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... на ангельскай мове