Дата выхаду: 2007-01-04
Рэдактар: Уласаў А.
Выдавец: ТАА Тут і цяпер
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: http://vilnia.com
Колькі ні пагражаў Лукашэнка “разрывам усіх дачыненняў”, колькі ні енчылі чыноўнікі ніжэйшага рангу пра “саюзную дзяржаву” - усё адно “Газпром” узняў цану на газ болей чым у два разы. Перамовы па гэтым пытанні скончыліся за некалькі хвілін да Новага году. Шмат гадоў Беларусь мела ад Расіі танныя энерганосьбіты. Гэта была добрая магчымасць, каб рэфармаваць эканоміку, пазбягаючы шокавых метадаў. Аднак улады РБ лічылі, што будуць атрымліваць газ і нафту па ўнутрырасійскіх коштах заўсёды. Узамен на абяцанкі стварыць чарговы “союз нерушимый”. Толькі грошы ішлі не на рэформы, а марнаваліся на датацыі стратным прадпрыемствам і сельскай гаспадарцы.
Каталёг: Kamunikat.org