Belarus Live, 10.10.2008

Belarus Live

Newsletter

10.10.2008

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2008-10-10

Copyright © 2006-2009 by Belarus Live

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: http://belarus-live.eu

Па дз еяй тыдня стала прыпыненьне на паўгоду візавых санкцыяў супраць 36 высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў улучна з прэзыдэнтам Аляксандрам Лукашэнкам. Такое рашэньне прыняла Рада Эўразьвязу 13 кастрычніка ў Люксэмбургу. Эўразьвяз спадзяецца, што цягам паўгадавога выпрабавальнага тэрміну Менск зробіць канкрэтныя крокі ў галіне дэмакратызацыі, прадэманструе большую павагу да правоў чалавека ды грамадзянскіх свабодаў. На перамовы з высокімі службовымі асобамі ЭЗ у Люксэмбург быў запрошаны міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў. Раней кантакты ЭЗ зь беларускімі ўрадоўцамі былі абмежаваныя ўзроўнем намесьнікаў міністра. Чорны сьпіс чыноўнікаў, якім забаранілі ўезд у межы ЭЗ, быў зацьверджаны пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году, якія Захад палічыў недэмакратычнымі. Зараз у сьпісе пакінутыя толькі пяць асобаў — чацьвёра падазроных у датычнасьці да так званых гучных зьнікненьняў палітычных апанэнтаў рэжыму ў 1999—2000 гадах ды кіраўніца Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Belarus Live

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... на беларускай мове
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... на расейскай мове
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... на польскай мове
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... на ангельскай мове