Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2008-09-26
Copyright © 2006-2009 by Belarus Live
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: http://belarus-live.eu
Напярэдадні выбараў у Палату прадстаўнікоў ангажаваная публіка гадала: ці апынуцца там хоць пара-тройка апазыцыянэраў? У прэсу траплялі чуткі аб нібыта дасягнутай закуліснай дамоўленасьці на гэты конт між Менскам ды Брусэлем. Гаварылася то пра «сьпіс пяці», то нават пра «сьпіс 22». Афіцыйныя вынікі выбараў сталі шокам. Ніводзін апазыцыянэр — а ў бюлетэнях фігуравала каля 70 прозьвішчаў кандыдатаў ад Аб'яднаных дэмакратычных сілаў (АДС) — у парлямэнт ня трапіў. Паводле камэнтатараў, сурагатная інтрыга гэтых выбараў, ад якіх ніхто і не чакаў дэмакратычных цудаў, вырашылася наагул банальна: улада не ахвяравала ні кропляй улады. Усе 110 выбраных дэпутатаў — праўладныя, пры тым што ў папярэднім скліканьні была пара пэрсонаў зь ліку так званай «канструктыўнай» (то бок імітацыйнай) апазыцыі. Журналісты адразу назвалі новы парлямэнт «стэрыльным».
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Belarus Live