Belarus Live, 29.08.2008

Belarus Live

Newsletter

29.08.2008

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2008-08-29

Copyright © 2006-2009 by Belarus Live

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: http://belarus-live.eu

2 верасьня ў Друскінінкаі адбылася сустрэча прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага зь летувіскім калегам Гедымінасам Кіркіласам. Некалькімі тыднямі раней на памежным пераходзе Сідорскі сустрэўся з кіраўніком латвійскага ўраду Іварам Годманісам. На думку назіральнікаў, гэта сьведчыць аб жаданьні Эўразьвязу заахвоціць Менск да збліжэньня. Рэч у тым, што ў свой час Брусэль увёў забарону на кантакты зь беларускімі чыноўнікамі, ранг якіх вышэйшы за намесніка міністра. Так што зараз фактычна ЭЗ парушае ўласнае табу. Разам з тым, гэта можна трактаваць і як праяву разумнай гнуткасьці. Менавіта зараз зьявіўся асаблівы шанец на нармалізацыю дачыненьняў між Беларусьсю і Захадам, паколькі кіраўніцтва краіны шукае паратунку ад расейскай эканамічнай ды палітычнай экспансіі. На сустрэчы ў Друскінінкаі Гедымінас Кіркілас зазначыў: «Беларусь ступіла на шлях прагрэсу — запрасіла назіральнікаў АБСЭ і вызваліла палітзьняволеных». Як паведамляюць летувіскія мэдыі, Г. Кіркілас назваў гэтую сустрэчу «вельмі сяброўскай».

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Belarus Live

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... на беларускай мове
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... на расейскай мове
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... на польскай мове
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... на ангельскай мове