Belarus Live, 21.08.2008

Belarus Live

Newsletter

21.08.2008

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2008-08-21

Copyright © 2006-2009 by Belarus Live

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: http://belarus-live.eu

З вызваленьнем палітычных зьняволеных з аднаго боку, і грузіна-расейскім канфліктам - зь іншага, Беларусь апынулася ў новай замежна-палітычнай сытуацыі. Расея патрабуе ад Беларусі падтрымкі сваёй палітыкі на Каўказе, а таксама яе ўдзелу ў расейскай праграме процідзеяньня разьмяшчэньню ПРА ва Ўсходняй Эўропе. Беларусь жа ладзіць пэўныя захады для нармалізацыі адносінаў з ЗША ды ЕЗ. У часе сустрэчаў у Сочы зь Дзьмітрыем Мядзьведзевым Аляксандар Лукашэнка выказаў чаканую Расеяй падтрымку яе дзеяньням на Каўказе і апраўдаўся ў працяглым маўчаньні на гэты конт. “Усё было зроблена выдатна, вельмі спакойна, мудра й хораша”, - лічыць Лукашэнка. Беларускі прэзыдэнт таксама падкрэсьліў, што “надыйшоў момант для няпростых дзеяньняў у межах Саюзнай дзяржавы”. З вынікаў сустрэчы Лукашэнкі й Мядзьведзева стала вядома, што прэзыдэнты дамовіліся падпісаць увосень на паседжаньні Найвышэйшага дзяржаўнага савету Саюзнай дзяржавы міждзяржаўную дамову аб стварэньні адзінай сыстэмы СПА. І што наступная сустрэча прэзыдэнтаў адбудзецца ў межах правядзеньня сэсіі АДКБ у Пяцігорску на пачатку верасьня.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Belarus Live

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... на беларускай мове
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... на расейскай мове
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... на польскай мове
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... на ангельскай мове