Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2008-08-15
Copyright © 2006-2009 by Belarus Live
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: http://belarus-live.eu
Бе з умо ў най с энс ацыя й апошніх дзён стала вызва- леньне ўсіх асобаў, што фігуравалі ў заходнім сьпісе беларускіх палітычных вязьняў. Спачатку 16 жніўня паводле падпісанага напярэдадні прэзыдэнтам Лукашэнкам указу аб памілаваньні выйшаў на волю «палітвязень № 1» Аляксандар Казулін. Былы кандыдат на прэзыдэнты пасьля выбараў-2006 быў асуджаны на пяць з паловай гадоў калёніі з абвінавачаньня ў арганізацыі масавых беспарадкаў. 20 жніўня на волю выйшлі Сяргей Парсюкевіч і Андрэй Кім — удзельнікі вулічных выступаў прадпрымальнікаў, якія адбываліся мінулай зімой на знак пратэсту супраць аднаго з прэзыдэнцкіх дэкрэтаў, што пагоршыў умовы для дробнага бізнэсу. Такім чынам, найперш пад націскам міжнароднай супольнасьці, беларускае кіраўніцтва цалкам выканала адну з 12 ўмоваў Эўразьвязу. Аналітыкі мяркуюць, што яно мусіла пайсьці на саступкі найперш зважаючы на пэрспэктыву сур’ёзных эканамічных праблемаў.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Belarus Live