Belarus Live, 05.06.2008

Belarus Live

Newsletter

05.06.2008

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2008-06-05

Copyright © 2006-2009 by Belarus Live

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: http://belarus-live.eu

Падзея, якая адбылася 5 чэрвеня ў Жэнэве, стала, можа быць, малазаўважнай, але вельмі істотнай. Урад Беларусі пазьбегнуў чарговага жорсткага пакараньня ў ходзе разгляду беларускага пытаньня на паседжаньні Камітэту па нормах і стандартах Міжнароднай арганізацыі працы (МАП). Адхіленьне кіраўніка прапрэзыдэнцкай Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі Л. Козіка ад удзелу ў падрыхтоўцы і правядзеньні паседжаньня камітэту выключыла магчымасьць арганізацыі якіх-колечы правакацыяў з боку ФПБ, як гэта ўжо стала нормай і як гэта адбывалася роўна год таму ў Жэнэве. Тады, як вядома, каманда Л. Козіка занялася фальсыфікацыяй подпісаў расейскіх і ўкраінскіх прафсаюзаў, вынікам чаго стаў нечуваны скандал, якога сьцены МАП яшчэ ня ведалі. Заканамерным вынікам гэтай правакацыі зьявілася чарговае ўключэньне Беларусі ў спэцпараграф і адкліканьне гандлёвых прэфэрэнцыяў Эўрапейскага Зьвязу.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Belarus Live

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... на беларускай мове
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... на расейскай мове
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... на польскай мове
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... на ангельскай мове