Belarus Live, 03.04.2008

Belarus Live

Newsletter

03.04.2008

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2008-04-03

Copyright © 2006-2009 by Belarus Live

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: http://belarus-live.eu

Бадай што, з галоўных падзеяў у Беларусі апошніх дзён можна вылучыць дзьве: 7 красавіка Эўразьвяз прадоўжыў яшчэ на год санкцыі ў дачыненьні да найбольш адыёзных прадстаўнікоў беларускага рэжыму, 16 красавіка ў судзе Цэнтральнага раёну беларускай сталіцы пачнецца “Працэс 14-ці” – разгляд крымінальнай справы актывістаў дэмакратычных сілаў, якіх абвінавачваюць у арганізацыі масавых беспарадкаў падчас вулічнай акцыі прадпрымальнікаў у Менску 21 студзеня. На фоне гэтых падзеяў чарговае патрабаваньне беларускага МЗС ізноў скараціць штат амбасады ЗША ў Менску ня моцна прыцягнула ўвагу СМІ, яўна стомленых безразважнымі паводзінамі дыктатара Лукашэнкі. Зрэшты, ня стаў сусьветнай падзеяй і ягоны афіцыйны візыт у Віетнам, якому Лукашэнка паабяцаў Беларусь у якасьці пляцдарму для віетнамскіх інтарэсаў у Эўропе. Варта нагадаць, што аналягічныя абяцаньні Лукашэнка раздаваў практычна заўжды ў тых краінах у Азіі, Афрыцы і Лацінскай Амэрыцы, дзе яго прымалі. І не заўжды абяцаньні застаюцца толькі абяцаньнямі.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Belarus Live

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... на беларускай мове
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... на расейскай мове
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... на польскай мове
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... на ангельскай мове