Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2008-03-14
Copyright © 2006-2009 by Belarus Live
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: http://belarus-live.eu
На мінулым тыдні працягвалася эскаляцыя беларуска- амэрыканскага дыпляматычнага канфлікту. 17 сакавіка ў МЗС Беларусі быў выкліканы Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джонатан Мур. Яму ў чарговы раз настойліва рэкамэндавалі скараціць колькасьць пэрсаналу амбасады ЗША ў Менску. Як вядома, 12 сакавіка, таксама пасьля настойлівых патрабаваньняў МЗС, зь Менску была вымушаная зьехаць амбасадарка ЗША Карэн Сьцюарт. Пасьля наведваньня Джонатанам Мурам беларускага МЗС зьявілася паведамленьне амбасады ЗША ў Менску. У ім гаворыцца, што ў цяперашні час урад ЗША разглядае рэкамэндацыю МЗС Беларусі наконт скарачэньня штату амбасады ЗША ў Менску. "У сувязі з гэтым разгляд візавых заяваў часова прыпынены, бо ў цяперашні час нашыя рэсурсы накіраваныя на іншыя прыярытэты", – зазначылі ў амбасадзе. І гэтае абмежаваньне закранула толькі беларускіх грамадзянаў.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Belarus Live