Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2008-03-07
Copyright © 2006-2009 by Belarus Live
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: http://belarus-live.eu
Галоўнай палітычнай падзеяй апошніх дзён для Беларусі стаў дыпляматычны канфлікт афіцыйнага Менску з Вашынгтонам. 7 сакавіка беларускае кіраўніцтва адклікала дзеля кансультацыяў амбасадара ў ЗША Міхаіла Хвастова і парэкамэндавала амэрыканскаму боку адклікаць з аналягічнай мэтай сваю амбасадарку ў Менску Карэн Сьцюарт. У заяве МЗС Беларусі дэмарш быў патлумачаны тым, што напярэдадні ЗША пашырылі дзеяньне эканамічных санкцыяў супраць канцэрну "Белнафтахім", уведзеных у лістападзе летась. Паколькі спн. Сьцюарт не была абвешчаная пэрсонай нон грата, Вашынгтон напачатку вырашыў пакінуць яе ў Менску. Такім чынам заставалася поле для хутчэйшага кампрамісу. Але 12 сакавіка пасьля паўторнай "настойлівай рэкамэндацыі", выказанай беларускім МЗС, кіраўніца дыпляматычнай місіі ЗША мусіла часова зьехаць зь Беларусі.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Belarus Live