Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2008-02-14
Copyright © 2006-2009 by Belarus Live
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: http://belarus-live.eu
На мінулым тыдні назіраўся пераход беларускіх уладаў ад дэкларацыяў і сустрэчных умоваў да дзеяньняў, скіраваных на супрацу з ЭЗ. Была працягнутая кампанія па вызваленьні палітычных вязьняў. Непакой выклікае сытуацыя з экс-кандыдатам у прэзыдэнты Аляксандрам Казуліным. Паводле чутак, улады зьбіраюцца вырашыць яе на працягу бліжэйшага тыдня-двух. Першапачатковая задума – вызваліць Казуліна пры ўмове, што ён на працягу 48 гадзінаў, ня робячы ніякіх заяваў, пакіне краіну (з адначасовым шантажам: «калі не пагодзісься, то й жонку нікуды ня выпусьцім, у тым ліку на лячэньне»), не ўдалася. Паведамляецца таксама, што перамовы вяліся «пасыльным» празь сям’ю Казуліна (так што гэта хлусьня, нібыта дочкі ўгаворвалі Казуліна пагадзіцца, яны проста перадавалі ўмовы).
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Belarus Live