Belarus Live, 25.01.2009

Belarus Live

Newsletter

25.01.2009

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2008-01-25

Copyright © 2006-2009 by Belarus Live

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: http://belarus-live.eu

28 студзеня пасьля сустрэчы прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніцай Цэнтарвыбаркаму Лідзіяй Ярмошынай фактычна вызначыліся тэрміны чарговай парлямэнцкай кампаніі (хаця адпаведны прэзыдэнцкі ўказ яшчэ не падпісаны). Са слоў Ярмошынай, найхутчэй што выбары ў Палату прадстаўнікоў будуць прызначаны на 28 верасьня 2008 году. Раней кіраўніца Цэнтарвыбаркаму называла аптымальнай датай 12 кастрычніка. На думку аналітыкаў, улады вырашылі ссунуць кампанію на лета ды самы пачатак восені, каб максымальна абмежаваць магчымасьці апазыцыі. Лета – наагул мёртвы сэзон для палітыкі, у верасьні ж беларусы жывуць клопатамі пра ўраджай. Таму традыцыйная агітацыя ўладаў за датэрміновае галасаваньне будзе выглядаць натуральным клопатам пра інтарэсы паспалітага люду: маўляў, аддаўшы голас загадзя, можна са спакойнай душой выпраўляцца ў выходны на свой зямельны ўчастак.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Belarus Live

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... на беларускай мове
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... на расейскай мове
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... на польскай мове
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... на ангельскай мове