Belarus Live, 14.12.2007

Belarus Live

Newsletter

14.12.2007

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2007-12-14

Copyright © 2006-2009 by Belarus Live

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: http://belarus-live.eu

На гэтым тыдні незалежная беларуская супольнасьць ды аналітыкі працягвалі ажыўлена камэнтаваць вынікі візыту расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна ў Менск 13–14 сьнежня. З аднога боку, ня спраўдзіліся найгоршыя для лёсу беларускай незалежнасьці прагнозы (маўляў, будзе падпісаны канстытуцыйны акт "саюзнае дзяржавы", што адкрые шлях да інкарпарацыі Беларусі ў склад Расеі). Зь іншага боку, на думку аналітыкаў, узмацняецца пагроза эканамічнага закабаленьня і "паўзучай анэксіі". Знакавай падзеяй візыту можна лічыць супольны ўдзел двух прэзыдэнтаў 14 сьнежня ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцьця галаўнога офісу Банку ВТБ (Беларусь), у якім расейцы займелі 64,9% акцый. Як мяркуе беларускі эканаміст Яраслаў Раманчук, зараз Масква ўзяла курс на фінансавую экспансію. "Бліцкрыг што да захопу Беларусі праз канстытуцыйны акт ня ўдаўся, відавочна таму расейцы спрабуюць уцягнуць беларускія прадпрыемствы, фінансавую сыстэму ва ўласныя фінансавыя плыні, каб зрабіць краіну яшчэ болей залежнай".

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Belarus Live

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... на беларускай мове
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... на расейскай мове
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... на польскай мове
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... на ангельскай мове