Belarus Live, 16.11.2007

Belarus Live

Newsletter

16.11.2007

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2007-11-16

Copyright © 2006-2009 by Belarus Live

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: http://belarus-live.eu

17 лістапада ў Менску адбыўся ўстаноўчы зьезд рэспубліканскага грамадзкага аб'яднаньня "Белая Русь". Новая арганізацыя стваралася пад відавочным патранажам кіроўных вярхоў. Аналітыкі дыскутуюць, ці ёсьць гэта пачаткам фармаваньня ў краіне "партыі ўлады" паводле ўзору пракрамлёўскай "Адзінай Расеі". Выглядае на тое, што прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка пакуль што не загарэўся праектам, але даў згоду на прапанову сваіх паліттэхнолягаў, каб мець варыянт гульні ў дэмакратыю на выпадак больш складаных палітычных варункаў. Раней беларускі прэзыдэнт крытыкаваў расейскую мадэль "кіраванай дэмакратыі" і заяўляў, што ня мае патрэбы ў штучна створанай партыі. Сапраўды, беларускі рэжым мае выразна пэрсаналісцкі характар і грунтуецца на міталягізаванай наўпроставай сувязі харызматычнага "бацькі нацыі" з народам.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Belarus Live

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... на беларускай мове
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... на расейскай мове
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... на польскай мове
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... на ангельскай мове