Belarus Live, 02.11.2007

Belarus Live

Newsletter

02.11.2007

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2007-11-02

Copyright © 2006-2009 by Belarus Live

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: http://belarus-live.eu

4 лістапада беларуская апазыцыя правяла ў Менску "Сацыяльны марш". Ставілася на мэце выказаць масавы пратэст супраць скасаваньня льготаў (адпаведны закон быў прыняты на вясновай сэсіі парлямэнту) і пагаршэньня ўзроўню жыцьця. Аднак акцыя, паводле ацэнкі аналітыкаў, атрымалася ня надта ўдалай. У ёй прыняло ўдзел прыкладна паўтары тысячы чалавек (для параўнаньня: у "Эўрапейскім маршы” 14 кастрычніка ўдзельнічала 5-7 тысяч чалавек). Напярэдадні "Сацыяльнага маршу" ўлады правялі традыцыйную "прэвэнтыўную зачыстку" (шэраг актывістаў былі арыштаваныя), канфіскоўваліся інфармацыйныя матэрыялы, міліцыя перашкаджала выезду апазыцыянэраў з рэгіёнаў для ўдзелу ў мерапрыемстве. Разам з тым, непасрэдна падчас акцыі і пасьля яе затрыманьняў не было. Група моладзевых актывістаў здолела нават прайсьці па галоўным праспэкце да Дому ўраду і разгарнуць там свае лёзунгі. Назіральнікі тлумачаць гэтую адносную мяккасьць уладаў іх жаданьнем "трохі спадабацца Эўропе".

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Belarus Live

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... на беларускай мове
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... на расейскай мове
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... на польскай мове
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... на ангельскай мове