Belarus Live, 28.09.2007

Belarus Live

Newsletter

28.09.2007

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2007-09-28

Copyright © 2006-2009 by Belarus Live

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: http://belarus-live.eu

Зьяўленьне 3 кастрычніка ў сталіцы суседняй Летувы кіраўніка беларускага ўраду стала жаданай падзеяй для тых, хто вітае вяртаньне Беларусі ў сям’ю эўрапейскіх народаў. Афіцыйна візыт Сяргея Сідорскага быў зьвязаны з адкрыцьцём прамысловай выставы ў Вільні. Аднак кіраўнік ураду правёў сустрэчы ня толькі з прадстаўнікамі спраўных колаў Летувы, але і са сваім летувіскім калегам Гедымінасам Кіркіласам. На такім узроўні сустрэчы ў краінах Эўразьвязу ў беларускіх чыноўнікаў адбываюцца рэдка. Можна чакаць, што візыт Сідорскага ў Вільню надасьць імпульс у разьвіцьці супрацоўніцтва Беларусі і Летувы ў інвэстыцыйнай дзейнасьці, транспартнай і асабліва энэргетычнай галінах. Можна ўзгадаць, што ў мінулыя гады аналягічныя візыты Сідорскага ў Рыгу і Варшаву, дзе таксама адчыняліся беларускія выставы, былі сарваныя скандаламі, ініцыяванымі КДБ, калі высылаліся польскія і латыскія діпляматы.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Belarus Live

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... на беларускай мове
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... на расейскай мове
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... на польскай мове
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... на ангельскай мове