Дата выхаду: 2007-01-29
Copyright © 2006-2009 by Belarus Live
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: http://belarus-live.eu
Галоўнай падзеяй тыдня ў Беларусі стала нарада ў пытаньнях энэргетычнай бясьпекі 23 студзеня. Прэзыдэнт Лукашэнка наладзіў гэтую размову з урадоўцамі непасрэдна на нафтаперапрацоўчым прадпрыемстве "Нафтан" у Наваполацку. Характар нарады быў прадыктаваны цяжкімі наступствамі новай палітыкі Масквы ў пытаньнях пастаўкі газу і нафты. Са слоў кіраўніка Беларусі, празь іхняе падаражэньне краіна недалічыцца сёлета $3,5 млрд. Фактычна ішла гаворка пра выратаваньне нафтаперапрацоўкі, якая дасюль была вельмі выгадным для Беларусі бізнэсам, важнай крыніцай папаўненьня бюджэту, а зараз апынулася на мяжы стратнасьці. Лукашэнкі паставіў задачу, каб "Нафтан" стаў прывабным для замежных нафтаздабыўных кампаніяў і яны самі імкнуліся да супрацоўніцтва.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Belarus Live