Belarus Live, 08.01.2007

Belarus Live

Newsletter

08.01.2007

Дата выхаду: 2007-01-08

Copyright © 2006-2009 by Belarus Live

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: http://belarus-live.eu

Галоўнай інтрыгай апошняга тыдня стаў нафтагазавы двубой між Менскам і Масквою. 31 сьнежня, за дзьве хвіліны да Новага году, у офісе расейскага „Газпрому” быў нарэшце падпісаны кантракт. Ягоныя ўмовы беларускае кіраўніцтва адразу назвала нявыгаднымі. У 2007 годзе расейскі газ будзе каштаваць Беларусі $100 за тысячу кубамэтраў. Гэта рост цаны болей чым удвая (у 2006 годзе было каля $47). А да 2011 году „Газпром” згодна з дамовай давядзе кошт блакітнага паліва для краіны-саюзьніцы да сярэднеэўрапейскага ўзроўню. Акрамя таго, Менск мусіў саступіць 50% акцыяў сваёй газатранспартнай сыстэмы за $2,5 млрд. Аднак гэтыя грошы расейскі бок будзе выплочваць роўнымі часткамі цягам чатырох гадоў. Між тым ужо неўзабаве давядзецца лапіць дзіркі ў беларускім бюджэце, зьвярстаным з разьлікам, што газ падаражэе толькі на 15%.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Belarus Live

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... на беларускай мове
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... на ўкраінскай мове
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... на расейскай мове
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... на польскай мове
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... на нямецкай мове
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... на французскай мове
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... на ангельскай мове