Дата выхаду: 2006-12-25
Copyright © 2006-2009 by Belarus Live
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: http://belarus-live.eu
14 студзеня 2007 г. беларускія грамадзяне будуць выбіраць больш за 22,5 тыс. дэпутатаў мясцовых органаў улады. Ранг дазенага галасаваньня немагчыма параўноўваць з прэзыдэнцкімі выбарамі, у якіх вызначаецца ня толькі галава дзяржавы, але й напрамак разьвіцьця краіны на бліжэйшыя 5 гадоў. Каго й навошта выбіраюць у мясцовых выбарах – большасьць выбаршчыкаў не зусім разумее. Ва ўмовах дыктатуры самастойнасьць мясцовых ворганаў улады моцна абмежаваная, яны амаль ня маюць магчымасьці ўплываць на жыцьцё звычайных грамадзянаў. Асноўная роля мясцовых дэпутатаў – дапамагаць рэалізаваць пастановы прэзыдэнта. Згодна з выпрацаванай апошнімі гадамі традыцыяй, беларускія ўлады пэўна й гэтым разам будуць стымуляваць зацікаўленьне датэрміновым галасаваньнем сярод грамадзянаў. Дадзены мэханізм дазваляе ўладам эфэктыўна „нэўтралізаваць” незалежных назіральнікаў, калі нават ім дазволяць сачыць за хадою галасаваньня. Дарэчы, на гэтым тыдні Міністэрства юстыцыі прыпыніла дзейнасьць „Беларускага рэспубліканскага клюбу выбаршчыкаў”.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Belarus Live