Месца выхаду: Брылі
Дата выхаду: 2009-01
Рэдактар: Яцкоў Мікола
Copyright © 2009 by Брылеўскі летапіс
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Шлях да Віфліема. Кажуць, што на Зямлі налічваецца некалькі тысяч храмаў, асвечаных у гонар Нараджэння Хрыстова. Але першы сярод усіх, безумоўна, знаходзіцца ў Віфлееме. Пабудаваны ён яшчэ ў 326 годзе над пячорай, дзе нарадзіўся Збавіцель. Ініцыятар гэтай будоўлі візантыйская царыца Алена забяспечыла сабе ганаровае месца на старонках гісторыі хрысціянства. Пазбегнуўшы разбурэнняў і аднаўленняў, храм і сёння красуецца ў выглядзе своеасаблівай крэпасці. Правы ад алтара ўваход у пячэру належыць праваслаўным, але наведаць і пакланіцца Святыні прыходзяць вернікі ўсіх канфесій. Пад цэнтральнай часткай на невялікай глыбіні знаходзіцца месца Нараджэння Збавіцеля. Побач з пячорай грот – гэта яслі, куды Дзева Марыя паклала маленькага Ісуса. У глыбокай нішы алтар, а на падлозе – вялікая срэбная зорка з надпісам на лацінскай мове: “Тут Дзева Марыя нарадзіла Ісуса Хрыста”.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Брылеўскі летапіс