Publication Place: Брылі
Publication Date: 2008-12-10
Editor: Яцкоў Мікола
Copyright © 2008 by Брылеўскі летапіс
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
Сімвал года з Кадзіна. 24 снежня 2008 года ў аграфірме “Днепр” праходзіў фінал перад- навагодняга агляду мастацкай самадзейнасці вытворчых падраздзяленняў. Актыўны ўдзел у творчым спаборніцтве прынялі працаўнікі Кадзінскай малочна - таварнай фермы. Самыя юныя ўдзельніцы Аліна Бурая і Аліна Саладкова паказалі танец “У леса на опушке”. У чароўны свет усходніх казак адправілі гледачоў Юлія Шанцава і Яна Асмалоўская. Цікавую музычную пародыю на Барыса Маісеева і Людмілу Гурчанка зрабілі Генадзь Аскаленка і Яна Асмалоўская. Нашы Галіна Жукава, Жанна Журава і Святлана Цеплякова весела і з годнасцю завершылі гэта святочнае прадстаўленне песнямі “Самавар” і “Чарка на пасашок”. Апошнюю песню з задавальненнем падхапілі ўсе прысутныя.
Catalog: Kamunikat.org
Periodicals: Брылеўскі летапіс