Месца выхаду: Брылі
Дата выхаду: 2008-09
Рэдактар: Яцкоў Мікола
Выдавец: Copyright © 2008 by Брылеўскі летапіс
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: нфармацыйна-грамадскі бюлетэнь для жыхароў Брылеўскага рэгіёна і наваколля. Распаўсюджваецца бясплатна. Наклад 50 асобнікаў. Адрас для карэспандэнцыі: 213107 Магілёўскі раён п/а Брылі; тэл. 3732886 (VELCOM), 218449, 218498; e-mail: nvff@rambler.ru Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Магілёўскія кадзеты адзначылі Дзень беларускага пісьменства. 7 верасня 2008 года па Беларусі шырока адзначаўся Дзень беларускага пісьменства і друку. Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Магілёўскай абласной кадзецкай школы Уладзімір Аляк сандравіч Таборка запрасіў на свята творчы дуэт -- Алу і Мікалая Яцковых. Мікалай прачытаў свае вершы, а потым асобна і разам з Алай спяваў песні на вершы беларускіх паэтаў. Слухачам асабліва спадабаліся “ваяцкія” песні Янкі Купалы “Дзе ты, хмелю, зімаваў” і “А ў бары, бары”. Ад кадзетаў прагучала слушная прапанова вывучыць гэтыя песні ў якасці паходна-страявых. Было выказана ўзаемнае жаданне і надалей ладзіць такія сустрэчы. У якасці інформацыі хочацца дадаць, што Магілёўская абласная кадзецкая школа адчыніла свае дзверы 11 ліпеня 2002 г. Тут жывуць і вучацца 103 кадзета, у іх 5-разовае харчаванне, 7 гадзін вучэбных заняткаў, 2 гадзіны самастойнай падрыхтоўкі, ранішняя фізічная зарадка, 2 гадзіны пазакласных мерапрыемстваў, 9-гадзінны сон.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Брылеўскі летапіс