Права на волю, №5 (248) 2009

Права на волю

Праваабарончы бюлетэнь

№5 (248) 2009

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2009-03

Выдавец: Праваабарончы цэнтр Вясна

Copyright © 2009 Праваабарончы Цэнтр Вясна

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Абмяркуюць Беларусь. У Бруселі па ініцыятыве Еўрапей­скай народнай партыі і Партыі еўра­пейскіх сацыялістаў пройдзе дыскусія "Праз шэсьць месяцаў: якія посьпехі і праблемы чакаюць Беларусь і ЕС". На ёй будуць абмяркоўвацца ста­сункі Еўрасаюзу і Беларусі, а таксама дэмакратычныя рэформы. Удзел у дыскусіі возьмуць парламентары, прадстаўнкі Рады ЕС і Еўракамісіі, а таксама прадстаўнікі няўрадавых ар­ганізацыяў і праваабаронцы з Беларусі. Сярод іх Жана Літвіна, Алесь Бяляцкі, Алег Гулак і Сяргей Мацкевіч. Чакаецца, што з восені ў пасяджэ­ньнях Еўрапарламенту будуць браць удзел прадстаўнікі беларускай апазі­цыі. Еўрапарламент новага скліканьня мае намер запрасіць прадстаўнікоў дэмакратычнай апазіцыі для ўдзелу ў паседжаньнях па Еўрапейскім усход­нім партнёрстве – Euronest (European Neighbourhood East). Паводле словаў старшыні па замежных справах Еўра­парламенту Яцэка Сарыюша-Вольскага, у Euronest увойдуць 60 еўрапарламен­тароў і 60 дэпутатаў ад Азербайджану, Арменіі, Грузіі, Малдовы, Украіны і Беларусі. Аднак Еўрапарламент не прызнае легітымнасьці цяперашняй Палаты прадстаўнікоў.

Выдаўцы і выдавецтвы: Праваабарончы цэнтр Вясна

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Права на волю

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле