Беларус, 554

Беларус

Газэта Беларусаў у Вольным Сьвеце

554

Miejsce wydania: Нью-Ёрк

Data wydania: 2009-03

Redaktor: Клакоцкі Марат

Wydawca: Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне

ISSN: 1054-9455

Copyright © 2008 by Беларус

Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)

Незалежнасьць: акт і акцыя. Адзначаючы штовясны ўгодкі абвешчаньня незалежнасьці Беларусі, мы заўсёды прыгадваем Акт 25 Сакавіка. Нацыянальна-дзяржаўную незалежнасьць мы атаесамляем з актам, з пэўным азначаным гістарычным мамэнтам, які прыйшоў і мінуў, пакінуўшы нам Акт. Але незалежнасьць – ня толькі і ня гэтулькі акт, колькі акцыя, актыўнасьць. Незалежнасьць – ня дзея, што адбылася, а дзея, што трывае. Незалежнасьць ня мае ў сабе закончанасьці, гэта – цягласьць, працэс. І кожны з нас, кожны ідэйны падданы Беларускае Народнае Рэспублікі, становіць арганічную частку гэтага працэсу – нагэтулькі, наколькі сябе гэткай часткай усьведамляе, наколькі мае ў сабе наважанасьці гэткае ўсьведамленьне захаваць. Незалежнасьць пачынаецца ад акту ўсьведамленьня ды ператвараецца ў акцыю ўжыцьцяўленьня. Незалежнасьць – гэта ня нехта, хто выступае з прамовамі ці фармулюе дэклярацыі; незалежнасьць – гэта штодзённае, шточасіннае адчуваньне свае людзкое й нацыянальнае годнасьці, культурнае вартаснасьці сябе самога й свайго народу. Незалежнасьць – гэта веда свае мінуў.

Katalog: Kamunikat.org

Periodyki: Беларус

Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Увесь нумар у адным файле