Беларус, 553

Беларус

Газэта Беларусаў у Вольным Сьвеце

553

Месца выхаду: Нью-Ёрк

Дата выхаду: 2009-02

Рэдактар: Клакоцкі Марат

Выдавец: Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне

ISSN: 1054-9455

Copyright © 2008 by Беларус

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Выхад з крызісу. Фінансава-эканамічны крызіс абняў палову сьвету, асабліва захапіў Эўропу і Амэрыку. У розных краінах ён адбываецца па-рознаму. Усюды церпяць бізнэс, вытворчасьць, гандаль і банкі. Але, трэба сказаць, простага чалавека ў Заходнім сьвеце крызіс закрануў найменш даткліва. Тым часам у нас, на Беларусі, ён стукнуў найбольш па простых людзях, па ўсім народзе. Чаму так адбылося, што робіцца, і што рабіць у гэтым становішчы? Крызіс высьпяваў даўно і зьвязаны ён з несувымерным павелічэньнем цаны за нафту, якая зьяўляецца адным з базавых чыньнікаў фармаваньня цэнаў на тавары і адыгрывае ў сучасным сьвеце ролю каталізатара сусьветных грошай (даляра). Актыўна спрыяла гэтаму працэсу (палітычнымі мэтадамі) гэбоўская Расея, эканамічнае існаваньне якой залежыць ад цаны на нафту. Адначасна з ростам цэнаў на нафту адбывалася штучнае зьніжэньне курсу амэрыканскага даляра з боку Амэрыкі і інтэнсіўнае падвышэньне кошту нерухомасьці. Наступны этап – падвышэньне курсу даляра і зьніжэньне цаны нерухомасьці.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Беларус

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле