Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2008-12
Рэдактар: Шыманскій Дзмітры
Рэдакцыйная калегія: Белавус П., Дайлід П., Дземідзюк А., Лазенка С., Гурына Н., Мамута В.
Выдавец: Ініцыятыўная група моладзі
Copyright © 2006-2009 by Дзедзіч
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Без ягайлы. У Берасці ўхвалены канчатковы варыянт помніка ў гонар 1000-годдзя горада. Гэтае пытанне разглядалася 20 снежня на пасяджэнні каардынацыйнага савета па захаванні матэрыяльнай і духоўнай спадчыны пры Брэсцкім аблвыканкаме. Падчас абмеркавання прадстаўнікі духавенства выказаліся супраць увекавечання ў скульптурнай кампазіцыі адной з сямі гістарычных асоб — Вялікага князя літоўскага і караля Польскага Каралеўства Ягайлы. Яны ўпэўненыя, што перыяд праўлення гэтага дзяржаўнага дзеяча (канец XIV — пачатак XV стагоддзя) азнаменаваны ўціскам людзей праваслаўнага веравызнання. У якасці аргументу таксама прыводзіліся звесткі, што 80% жыхароў абласнога цэнтра з’яўляюцца праваслаўнымі. На пасяджэнні былі прадстаўлены і супрацьлеглыя меркаванні. У прыватнасці, што гэта не культавы мемарыял, а свецкі помнік, які адлюстроўвае асноўныя вехі гісторыі Брэста.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Дзедзіч