Дзедзіч, 5 (44) 2007

Дзедзіч

Інфармацыйна-аналітычны бюлетэнь

5 (44) 2007

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2007-10

Рэдактар: Шыманскій Дзмітры

Рэдакцыйная калегія: Белавус П., Дайлід П., Дземідзюк А., Лазенка С., Мамута В., Мялешка А.

Выдавец: Ініцыятыўная група моладзі

Copyright © 2007 by Дзедзіч

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Еўрапейскі марш “За Свабоду!“. Аляксандр Мілінкевіч заклікае падтрымаць еўрапейскі выбар для Беларусі. Грамадзяне Беларусі! 14 кастрычніка галоўным праспектам сталіцы пройдзе Еўрапейскі Марш. Гэта будзе Марш дзеля будучай свабоднай і еўрапейскай Беларусі. Гэта будзе пачатак нашага шляху ў свабодную і аб’яднаную Еўропу. Звяртаюся да ўсіх: прыйдзіце на праспект і прадэманструйце сваю волю да Свабоды, свой свабодны еўрапейскі выбар. Прашу жыхароў гарадоў і вёсак ахвяраваць гэты дзень Беларусі — вашай краіне, якую вы так любіце. Прыедзьце на Пакроў у сталіцу. Адчуйма разам дух і моц Свабоды. Хлопцы і Дзяўчаты! На цябе, наша моладзь, надзея! Слухайце сваё сумленне, рабіце дабро і нічога не бойцеся. Маніфестацыі — самы эфектыўны спосаб барацьбы за свабоду. Седзячы ў хаце — нічога не даб’емся. Трэба выходзіць! Столькі, колькі спатрэбіцца, каб вызваліць саміх сябе і наш народ. Няма іншай рады. Свабоды трэба дамагчыся, яе трэба заслужыць. Так рабілі іншыя народы Еўропы.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Дзедзіч

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле