Дата выхаду: 2007-05
Рэдактар: Шыманскій Дзмітры
Рэдакцыйная калегія: Белавус П., Дайлід П., Дземідзюк А., Лазенка С., Мамута В., Мялешка А.
Выдавец: Ініцыятыўная група моладзі
Copyright © 2007 by Дзедзіч
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Кантактныя тэлефоны: (029) 660-57-41, (029) 791-25-61; E-mail: dzedzich@dzedzich.org. Інтэрнэт: www.dzedzich.org; Пры выкарыстанні матэрыялаў бюлетэня спасылкі на крыніцу абавязковыя; Рэдакцыя можа не падзяляць меркаванні аўтараў і друкаваць артыкулы для далейшай палемікі; Наклад 299 асобнікаў
Палата прадстаўнікоў “нацыянальнага сходу” прыняла ў двух чытаннях праект закона “Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян”. Ён прадугледжвае пазбаўленне льгот шэрагу катэгорый грамадзян, у тым ліку студэнтаў, пенсіянераў, інвалідаў, ліквідатараў аварыі на ЧАЭС. За прыняцце праекту закона прагаласавала – 101, супраць – 1 “дэпутат”. Як паведамлялася раней, урад Беларусі лічыць неабходным спарадкаваць сацыяльныя льготы, правы і гарантыі для асобных катэгорый грамадзян. Падаванне ільгот – найбольш выдатковая і неэфектыўная форма дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкі насельніцтва. Пра гэта сёння, прадстаўляючы законапраект аб упарадкаванні льгот, заявіў міністр працы і сацыяльнай абароны У. Патупчык. Па яго словах, у 2006 годзе з бюджэту рэспублікі на фінансаванне льгот былі вылучаныя больш як Br600 млрд.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Дзедзіч