Літаратурная Беларусь, 2 (28)

Літаратурная Беларусь

культурна-асветніцкі праект ГА Саюз беларускіх пісьменнікаў і газета Народная воля

2 (28)

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2009-03

Рэдактар: Пятровіч (Сачанка) Барыс

Copyright © by 2007-2009 Саюз Беларускіх Пісьменнікаў

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

«Катэгарычна аб'яўляю: я - пісьменнік беларускі» Гутарка Юрася Залоскі з Васілём Быкавым. Думкі і словы вялікіх людзей не спазняюцца, бо існуюць і ў сваім часе, і па-над ім... «Ь» прапануе фрагменты неапублікаванай раней размовы з народным пісьменнікам Беларусі Васілём Быкавым, якія былі запісаны ў чэрвені 1995 г. Цалкам невядомыя тры гутаркі будуць надрукаваныя ў часопісе 'Дзеяслоў'. - Вы доўгі час былі адарваны ад роднай мовы, пачалі пісаць бадай у трыццацігадовым узросце, зразумела, што зрабіць гэта было не так лёгка. На якой мове пачыналі пісаць - па-расійску ці па-беларуску? -...Я прыехаў у Гродна з Далёкага Усходу ў 1955 годзе, з кароткім побытам у Лапічах пад Асіповічамі - служыў там некалькі месяцаў. Не было ў мяне, вядома, ні кватэры, нічога не было, я быў нейкі час без работы. Пасля надарылася ў рэдакцыі "Гродзенскай праўды" пасада карэктара, і мяне туды ўзялі - на беларускае выданне (газета тады выходзіла на дзвюх мовах - па-руску і па-беларуску, на беларускую мову дублявалі, здаецца, 800 асобнікаў). Я пайшоў карэктарам беларускага выдання. Папрацаваў там некалькі месяцаў, пасля перайшоў у сакратарыят... Так што ў мяне папросту не было патрэбы карыстацца расійскай мовай, бо ўвесь час працаваў з беларускай мовай. Першыя апавяданні, якія напісаў, а затым надрукаваў, былі, канечне, беларускія.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Літаратурная Беларусь

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле

Зьмест

Паплаўская Ася, "Алергія" Пятра Васючэнкі