Права на волю, №3 (246) 2009

Права на волю

Праваабарончы бюлетэнь

№3 (246) 2009

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2009-02

Выдавец: Праваабарончы цэнтр Вясна

Copyright © 2009 Праваабарончы Цэнтр Вясна

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Без выбарчай рэформы не абыйсьціся. 10 лютага ў Менску эксьперты Бюро дэмак­ратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЕ і эксперты Нацыянальнага цэнтру заканадаўчай дзейнасьці пачынаюць абмеркаваньне магчы­мых зьмяненьняў Выбарчага кодэксу краіны. Сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалай Лазавік сказаў, што працэс выпрацоўкі канкрэтных прапановаў уступіў у другую фазу: "Мяркуецца, што прадстаўнікі АБСЕ разам з прадстаўнікамі беларускага боку выпрацуюць прапановы. Яны потым будуць разглядацца на прадмет уключэньня ў выбарчае заканадаўс­тва. Думаю, што канструктыўныя прапановы, якія ўзьнікнуць падчас абмеркаваньня, могуць знайсьці адлюстраваньне ў канкрэтных пунктах заканадаўства альбо ў рэкамендацыях, накірава­ных на ўдасканаленьне працэдуры падрыхтоўкі і правядзеньня выбараў". Старт гэтаму працэсу даў візіт у Менск кіраўніка Бюро АБСЕ Янеза Ленарчыча. Два з паловай тыдні таму ён размаўляў з кіраўніком прэзідэнцкай адміністрацыі Уладзімірам Макеем. Тады суразмоўца, як пасьля паведаміў спадар Ленарчыч журналістам, запэўніў у гатоўнасьці і палітычнай волі кіраўніцтва Беларусі правесьці выбарчую рэформу.

Выдаўцы і выдавецтвы: Праваабарончы цэнтр Вясна

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Права на волю

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле