Месца выхаду: Беласток
Дата выхаду: 2009-03-08
Рэдактар: Вапа Яўген
Рэдакцыйная калегія: Я. Вапа (гал. рэд., стар. Праграмнай рады), В. Луба (нам. гал. рэд.), М. Ваўранюк, А. Вярбіцкі, М. Лукша, Г. Кандрацюк-Свярубская, А. Мароз, І. Карпюк, М. Халадоўскі - журналісты, А. Паўлоўскі (інтэрнэт), Галіна Рамашка (канцылярыя)
Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
ISSN: 0546-1960
Copyright © 2006-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Як жа багатая наша тутэйшая зямелька выдатнымі помнікамі тутэйшай матэрыяльнай культуры, якім па арыгінальнасці наўрад ці знойдзецца раўня нават у маштабе Планеты. Вось такі архітэктурны шэдэўр дрэмле на аўтобусным прыпынку, што па шашы Бельск — Беласток насупраць вёскі Храбалы. Калі глядзець на гарызантальную праекцыю будынка з боку Беластока гэта будзе прамавугольная шасцёрка; мабыць адна з трыяды апакаліптычных... Сцены будынка мураваныя, салідныя, бо ж у такім насычаным рухам месцы яны за свой век паспяхова прайшлі праверку часам, а гэта не ўсім будынкам, нават у спакайнейшых месцах, удаецца. Сцены гэтыя нясуць на сабе дакументальны запіс эпохі; праўда, тыя некалькі слаёў фрэсак, якія пісалі і дапісвалі вядомыя і ананімныя мастакі ды сама прырода, не заўсёды чытабельныя сучаснаму чалавеку, магчыма, што развіццё шыфравальна-дэшыфравальнага мастацтва раскрые шмат што цікавае. Дах збудавання складаюць шчыльна злучаныя дошкі, пакрытыя толлю. (Толк, А. Вярбіцкі, фрагмэнт)
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка беларусаў у Польшчы Ніва
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва