Дата выхаду: 2009-02-25
Рэдактар: Уласаў А.
Выдавец: ТАА Тут і цяпер
Copyright © 2009 by Тут і цяпер
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
У пагоші за рэкордным ураджаем. Глыбіня крызісу для айчыннай сельскай гаспадаркі пакуль не вызначылася. Нам яшчэ ёсць куды падаць. Засталося не так шмат часу да пачатку пасяўной кампаніі-2009, якая традыцыйна ў нас называецца бітвай за ўраджай, а поўнай яснасці, ці адбудзецца ўвогуле гэтая бітва, пакуль няма. Прадстаўнікі Мінсельгасхарчу ў адрозненне ад мінулых гадоў на гэты раз пакуль абмежаваліся заявай, што поўная гатоўнасць у нас толькі па яравых. Між тым, па вельмі папярэднім падліку, на правядзенне больш-менш прымальнай па якасці пасяўной патрэбна не менш як 3 трыльёны рублёў. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Іван Нікітчанка распавёў “Тут і цяпер”, што такіх грошай на вяснова-палявыя работы, па яго інфармацыі, у дзяржавы пакуль няма: — Усё вырашыцца ў апошні момант. Для гэтага прыйдзецца зноў залазіць у велізарныя даўгі. А гаспадаркі, як водзіцца, атрымаюць грошы на пасяўную ў самы апошні момант.
Каталёг: Kamunikat.org