Народная Воля, 27-28/2009

Народная Воля

27-28/2009

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2009-02-20

Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф

Выдавец: УК Народная Воля

Copyright © 2009 by Народная Воля

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Пяць гадзін перамоў, якія могуць вярнуць Беларусь у Еўропу. Позна вечарам 18 лютага ў Мінск спецрэйсам прыляцеў вярхоўны прадстаўнік па пытаннях агульнай знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі Еўрасаюза, генеральны сакратар Савета ЕС Хаўер Салана. Візіт высокапастаўленага прадстаўніка ЕС дэманстратыўна пачаўся не з сустрэч з афіцыйнымі асобамі, а з абмеркавання стасункаў паміж Беларуссю і ЕС з былымі кандыдатамі на пасаду прэзідэнта Аляксандрам Казуліным і Аляксандрам Мілінкевічам, старшынёй Беларускай асацыяцыі журналістаў Жаннай Літвіной, старшынёй Беларускага Хельсінкскага камітэта Алегам Гулаком, праваабаронцай Аленай Танкачовай, эканамістам Паўлам Данейкам, а таксама старшынёй Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандрам Ярашуком. Але ўсё ж такі галоўнай мэтай прылёту ў Мінск прадстаўніка кіраўніцтва ЕС была сустрэча з "апошнім дыктатарам Еўропы", які ўжо некалькі месяцаў актыўна паглядае на Захад, Аляксандрам Лукашэнкам. Па выніках гэтых сустрэч Хаўер Салана даў эксклюзіўнае інтэрв'ю некалькім незалежным СМІ, у тым ліку - "Народнай Волі". - У мяне быў доўгі дзень, - прызнаўся Хаўер Салана. - Гэта мой першы візіт у Беларусь і першая сустрэча з фаўніком беларускай дзяржавы. Размова з Аляксандрам Лукашэнкам доўжылася больш за дзве гадзіны. Як мне здаецца, яна была вельмі канструктыўнай. Мы абмяркоўвалі розныя тэмы, у тым ліку і вельмі цяжкія пытанні. I вынікамі я задаволены.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Народная Воля

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле