Газета Слонімская, 7 (610) 2009

Газета Слонімская

7 (610) 2009

Месца выхаду: Слонім

Дата выхаду: 2009-02-11

Рэдактар: Валадашчук Віктар

Copyright © 2009 by Газета Слонімская

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

У Слоніме 947 даўжнікоў не плацяць за кватэры. У 2007 годзе ў Слоніме былі выселеныя за даўгі па кватэрнай плаце 10 сем’яў. З іх 4 — у меншае памяшканне па артыкуле 71 Жыллёвага кодэксу, 1 сям’я была выселена без прадастаўлен­ня жылля і астатнія — у часовае жыллё. Пра гэта карэспандэнту “ГС” паведаміла начальнік цэнт­ра работы з насельніцтвам Слонімскага жыллёвага рамонт­на-эксплуатацыйнага аб’яднання Наталля Сыантовіч. Летась, па інфармацыі ЖРЭА, у суд былі пададзены 4 іска­выя заявы на высяленне. Адзін іск у судзе яшчэ разглядаец­ца, а тры кватэранаймальнікі былі выселеныя. Па словах На­таллі Сыантовіч, на 1 студзеня 2009 года ў Слоніме налічва­ецца 947 даўжнікоў па аплаце камунальных паслуг. З іх больш чым тры месяцы не плацяць за кватэры — 215 чала­век, звыш 6 месяцаў — 139 кватэранаймальнікаў і тых, хто больш за тры гады не плаціць за жыллё, налічваецца 18 ча­лавек.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Газета Слонімская

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле