Дата выхаду: 2009-02-18
Рэдактар: Уласаў А.
Выдавец: ТАА Тут і цяпер
Copyright © 2009 by Тут і цяпер
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Ці стануць два “Ч” двума “П”. Да чаго прывядзе “раптоўнае” жаданне ўлад інтэгравацца ў асобныя еўрапейскія структуры. Падчас сваёй паездкі ў Магілёў Аляксандр Лукашэнка заявіў: “Хачу падкрэсліць: няхай ніхто не думае, што я ў сваёй палітыцы кіруюся намерам патрафіць Захаду. Я раблю толькі тое, што выгадна нашаму народу ці можа быць заўтра выгадна яму”. Зыходзячы з гэтай логіцы, нашаму народу толькі апошнім часам закарцела ў спешным парадку інтэгравацца ў асобныя вядучыя структуры ЕС і ўшчыльную наблізіцца да еўрапейскай супольнасці. Але гэтае жаданне беларускі народ, прычым дастаткова выразнае, як сцвярджаюць незалежныя сацыёлогі, выказвае па меншай меры апошнія сем гадоў… Дык што здарылася з воляй народа? Таму што камусьці вельмі захацелася канвертаваць яе ў выратавальныя заходнія крэдыты падчас цяперашняга эканамічнага крызісу.
Каталёг: Kamunikat.org