Дата выхаду: 2009-02-11
Рэдактар: Уласаў А.
Выдавец: ТАА Тут і цяпер
Copyright © 2009 by Тут і цяпер
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
На зайздрасць Бірме. Нам рэальна свеціць лібералізацыя. Але, хутчэй за ўсё, тупіковая. Падчас нядаўняй паездкі ў Ліду, на тутэйшае прадпрыемства № 1 –“Лідсельмаш”, Аляксандр Лукашэнка ўпершыню за некалькі апошніх месяцаў вярнуўся да ранейшай звыклай лексікі ў адносінах да дзеянняў апазіцыі. У прыватнасці, каменціруючы даволі крытычныя ацэнкі, што прагучалі ў некаторых незалежных СМІ наконт пагаднення з Расіяй па адзінай сістэме супрацьпаветранай абароны, беларускі прэзідэнт сказаў літаральна наступнае: “Гэта проста некаторыя “адмарозкі” раскачваюць народ! Ім чым горш – тым лепш. Але калі вы маеце дзесьці нейкія льготы, то за іх трэба плаціць. Калі вы атрымліваеце прыродны газ па цане ніжэй, чым іншыя, дык, калі ласка, зрабіце і свой уклад. Які? Хоць бы прыкрывайце сістэмай СПА тую тэрыторыю, якая пастаўляе гэты газ”.
Каталёг: Kamunikat.org