Miejsce wydania: Бялыніцкі раён, вёска Машчаніца
Data wydania: 2009-02
Redaktor: Вырвіч Барыс
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)
Бялыніцкі раён пад час заняпаду Рэчы Паспалітай. У 1772 годзе паміж Аўстрыяй, Прусіяй і Расіяй была дасягнута згода аб першым падзеле Рэчы паспалітай, у выніку якога тэрыторыя на ўсход ад ракі Друць адышла да Расіі. Па Друці прайшла новая дзяржаўная мяжа, якая рассекла надвое сучасны Бялыніцкі раён. Пры гэтым частка маёнтка Бялынічы, размешчанага на абодвух берагах ракі, апынулася ў Расіі, а частка - у Рэчы Паспалітай. Усе ўладальнікі маёнткаў, далучаных да Расіі, павінны былі прынесці прысягу імператрыцы Кацярыне 2. Тым, хто адмаўляўся зрабіць гэта, пагражала канфіскацыя ўладанняў. Так, у прыватнасці, былі канфіскаваныя вялікія падняпроўскія маёнткі Караля Станіслава Радзівіла - зацятага праціўніка Расіі, які тады знаходзіўся ў эміграцыі.
Katalog: Kamunikat.org
Periodyki: Бялыніцкая даўніна