Народны кантроль, 1/2009

Народны кантроль

Газета Магілёўскай абласной кааліцыі дэмакратычных сіл

1/2009

Miejsce wydania: Бялыніцкі раён, в. Б. Машчаніца

Data wydania: 2009-02

Redaktor: Вырвіч Барыс

Wydawca: Магілёўская абласная кааліцыя дэмакратычных сіл

Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)

Народны кантроль у Магілёве. У Магілёўскай вобласці ў рамках абласной кааліцыі дэмакратычных сіл створаны камітэт пад назвай "Народны кантроль" па садзейнічанні ў барацьбе з карупцыяй. Адзін з ініцыятараў стварэння камітэту, старшыня Магілёўскай абласной каліцыі дэмакратычных сіл Рыгор Кастусёў адзначае, што такая ідэя ўзнікла таму, што ў сродках масавай інфармацыі вельмі часта гаворыцца пра тое, што Магілёўская вобласць самая карумпаваная ў Беларусі. “Магчыма, так адбываецца, таму што вярхушка ўлады паходзіць з нашай вобласці і чыноўнікі на месцах лічаць, што ім усё дазволена”. Як паведаміў каардынатар Руху “За Свабоду” па Магілёўскай вобласці Віталь Васількоў, ініцыятыва на сёння ўжо падтрымана многімі грамадскімі і партыйнымі актывістамі вобласці.

Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Увесь нумар у адным файле