Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2009-02-17
Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
Выдавец: УК Народная Воля
Copyright © 2009 by Народная Воля
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Вялікі еўрапейскі тыдзень. У Мінску ў гэтыя дні - аншлаг з-за наплыву еўрапейскіх гасцей. У панядзелак у Беларусь прыбыла дэлегацыя Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы. На працягу трох дзён прадстаўнікі ПАСЕ плануюць абмеркаваць з беларускімі ўладамі перспектывы далейшага дыялога ў галіне дэмакратыі і правоў чалавека. Павінны адбыцца сустрэчы як з афіцыйнымі асобамі - старшынямі абедзвюх палат беларускага парламента, генеральным пракурорам, старшынямі Вярхоўнага і Канстытуцыйнага судоў, перамовы ў МЗС і Адміністрацыі прэзідэнта, так і з прадстаўнікамі апазіцыі. Ужо вядома, што кіраўнікі вядучых апазіцыйных партый маюць намер абмеркаваць з пасланнікамі ПАСЕ дзве праблемы - неабходнасць унясення змен у беларускае выбарчае заканадаўства і сітуацыю ў галіне СМІ.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля