Народная Воля, 23-24/2009

Народная Воля

23-24/2009

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2009-02-13

Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф

Выдавец: УК Народная Воля

Copyright © 2009 by Народная Воля

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

У чым абвінавачваюць Мікалая Аўтуховіча і яго калег па бізнесу? Як мы раней паведамлялі, у мінулую нядзелю быў арыштаваны нядаўні палітзняволены Мікалай Аўтуховіч разам са сваімі партнёрамі па бізнесу Юрыем Лявонавым і Уладзімірам Асіпенкам. Учора, на момант падпісання нумара ў друк, нікому з іх так і не было прад'яўлена абвінавачванне... Нагадаем, што ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч быў вызвалены з турмы 18 студзеня 2008 года, але заставаўся пад хатнім арыштам. Працаваў у фірме, якая займаецца паслугамі таксі, простым вадзіцелем. Напачатку паведамлялася, што Лявонава, Аўтуховіча і Асіпенку затрымалі на трое сутак. Упраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС толькі праз суткі сфармулявала, за што. "Яны падазраюцца ў здзяйсненні шэрагу цяжкіх злачынстваў, у тым ліку ў падпалах і выбухах", - гаворыцца ў афіцыйным паведамленні. Па звестках МУС, злачынствы былі напраўлены супраць службовых асоб Ваўкавыскага раёна. МУС паведаміў, што ў затрыманых былі знойдзены выбуховыя рэчывы і агнястрэльная зброя.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Народная Воля

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле