Права на волю, №2 (245) 2009

Права на волю

Праваабарончы бюлетэнь

№2 (245) 2009

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2009-01

Выдавец: Праваабарончы цэнтр Вясна

Copyright © 2009 Праваабарончы Цэнтр Вясна

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня... У Беларусі распачалася кампанія "Праваабаронцы супраць сьмя­ротнага пакараньня". Мэта кампаніі – спыненьне сьмяротнай кары ў краі­не і далучэньне Беларусі да агульна­еўрапейскіх каштоўнасьцяў. Прадстаўнікі праваабарончай супольнасьці краіны падрыхтавалі адпаведную петыцыю. Гэты зварот з подпісамі як вядомых беларускіх дзеячоў, так і простых грамадзянаў будзе перададзены прадстаўнікам Парламенту, Ураду і Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь. Ініцыятары кампаніі спадзяюцца, што ўлады Беларусі пяройдуць да рашучых дзеяньняў, накіраваных на спы­неньне выкананьня сьмяротных прысудаў. "Тое, што ў Беларусі да гэтага часу выконваюцца сьмяротныя прысуды – абуральна. Гэта вельмі выразна сьведчыць пра жорсткасьць беларускай рэпрэсіўнай сістэмы, што ўключае ў сябе суды, пракуратуру і месцы ўтрыманьня вязьняў. Мне падаецца, што Бела­русь працягвае чапляцца за савец­кую мінуўшчыну, дзе сьмяротнае пакараньне выкарыстоўвалася вельмі-вельмі часта", – адзначыў Алесь Бяляцкі, праваабаронца, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека.

Выдаўцы і выдавецтвы: Праваабарончы цэнтр Вясна

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Права на волю

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле