Паходня, 2 (89) 2009

Паходня

грамадска-палітычная газета

2 (89) 2009

Месца выхаду: Бялыніцкі раён, вёска Машчаніца

Дата выхаду: 2009-01

Рэдактар: Вырвіч Барыс

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дэнамінацыя як сродак выйсця з навагодняга запою. Аб дэнамінацыі сталі гаварыць за пару тыдняў да новага года, аднак гэтыя гутаркі перараслі ў панічны страх перад непазбежным пасля таго, як Нацбанк Беларусі традыцыйным «саўковым» метадам дэвальваваў беларускі рубель на 20% увечары 1 студзеня 2009 года, піша АФН. Варта адзначыць, што беларускі народ такім жа «саўковым» чынам адрэагаваў на дэвальвацыю - кінуўся ў крамы скупляць імпарт, які нібыта патаннеў на 20%. Шматлікія краіны-суседзі Беларусі былі вымушаныя ва ўмовах сусветнага фінансавага крызісу пайсці на дэвальвацыю нацвалют, аднак грамадзяне гэтых краін не сталі атакаваць крамы. Не варта сумнявацца ў тым, што падобная рэакцыя грамадзян, што лёгка расстаюцца са сваімі зберажэннямі дзеля зманлівай нажывы, не засталася незаўважанай у пэўных дзяржорганах улады, дзе, гледзячы на скруджаўскія паводзіны спажыўцоў, магло з’явіцца вельмі цікавае рашэнне, як паніку грамадзян накіраваць у патрэбнае рэчышча.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Паходня

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле