Месца выхаду: Бялыніцкі раён, вёска Машчаніца
Дата выхаду: 2008-05
Рэдактар: Вырвіч Барыс
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў Бялыніцкім раёне. У 1928 г. у раёне было створана 6 калгасаў, якія аб’ядноўвалі ўсяго 48 гаспадарак і мелі толькі 801 га зямлі. У 1929 г. райкам КП(б)Б даў устаноўку, каб да восеньскай пасяўной кампаніі 1930 г. у Бялыніцкім раёне было калектывізавана 80 % плошчы сельскагаспадарчых угоддзяў. На працягу зімы 1929-1930 гг. Меркавалася правесці суцэльную калектывізацыю, абагульніць усю рабочую і прадукцыйную жывёлу і сродкі вытворчасці. Для правядзення індустрыалізацыі неабходна было ў кароткія тэрміны атрымаць сродкі з вёскі. Дзеля гэтай мэты павялічваліся аб’ёмы хлебанарыхтовак. Так, на 1929 г. раёну паводле плана трэба было нарыхтаваць 180 т азімых, 270 т яравых. На 20 снежня 1929 г. нарыхтавалі 302 т азімых, 489 т яравых. Акрамя гэтага, даводзілася дадатковае заданне - 184 тоны. Такім чынам, меркавалася нарыхтаваць 634 т, было нарыхтавана 791 т, альбо 124,76 %. Але план нарыхтовак бульбы быў выкананы на 68,2 %, ільну на 96,7 %, ільнасемя на 89,1 %.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Бялыніцкая даўніна